Сёння снілася басаногае і ўжо троху постгалажопае дзяцінства. Прачынаешся ранкам часцей за ўсё не таму, што выспаўся, а таму, што дзед прыходзіць у пакой і дае каманду: "Снедаць, машэннікі!" І мы ўстаём з ложкаў. Не, мы не баімся дзеда, проста разам з ім у пакой залятаюць такія пахі, што калі застанешся ляжаць, то заліеш усю падушку слінькамі.
(
Read more... )